Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова Белорусского государственного университета

Конкурс творчых работ на беларускай мове “Скарбы роднай мовы”.

Кафедра замежных моў запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ на беларускай мове “Скарбы роднай мовы”.

Асабліва мы рады бачыць сярод удзельнікаў студэнтаў, якія ў наступным вучэбным годзе будуць вывучаць дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

У якасці творчай работы прымаюцца (на выбар):

  1. Мастацкія пераклады ўрыўкаў з твораў мастацкай літаратуры (проза, паэзія) з рускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай мовы на беларускую.
  2. Водзыў на кнігу С. Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”.
  3. Эсэ па экалагічнай праблематыцы на тэмы:
  • “Экалагічныя праблемы сучаснасці і шляхі іх пераадольвання”
  • “Экалагічныя праблемы маёй краіны”
  • “Экалогія і будучыня жыцця на Зямлі”
  1. Твор уласнага сачынення на беларускай мове.

Тэрмін падачы работ – з 01.03.2017 па 01.04.2017 г. Правілы афармлення работы і яе аб’ём змешчаны ў дадатку 1 (дадаецца).

Абвяшчэнне вынікаў – 02.05.2017 г.

Пераможцы конкурсу (студэнты, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы) будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Даведкі па тэлефоне: (017) 246 29 04.

Падрабязную інфармацыю, а таксама правілы афармлення работ можна знайсці тут.

Windows 10 Full Version Activation Keys 2018 - Product/ Serial Keys Technical Review