Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова Белорусского государственного университета

Навукова-практычная канферэнцыя «Гальшанскія чытанні»: «Ашмяншчына – рэгіянальныя асаблівасці развіцця X–XX cтст.»

Нацыянальная акадэмія навук беларусі

АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ

Інстытут гісторыі

Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт

праводзяць VII навукова-практычную канферэнцыю

«Гальшанскія чытанні»«Ашмяншчына – рэгіянальныя асаблівасці развіцця XXX cтст.»

 

Плануемае поле канферэнцыі:

  • Ашмяны, Гальшаны і ваколіца паводле археалагічных крыніц;
  • развіццё Ашмяншчыны ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
  • Ашмяншчына ў XIX – XX стагоддзях;
  • шляхецкія роды Ашмяншчыны;
  • сацыяльная прастора Ашмяншчыны (сацыяльныя і маёмасныя группы, іх узаемаадносіны, роля ў гісторыі краю);
  • культурная спадчына Ашмяншчыны (архітэктура, мастацтва, асвета, літаратура, этнаграфія і інш.);
  • сельская гаспадарка, рамяство, гандаль, вытворчасць, шляхі зносін у гісторыі краю;
  • славутыя імёны Ашмяншчыны.

 

Час правядзення канферэнцыі 20 мая 2016 г.

Плануемае месца правядзення канферэнцыі г. Ашмяны Гродзенскай вобл.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 красавіка 2016 г.

У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, е-mail.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 3 мая 2016 г.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да тэкстаў: аб’ём – не болей 40 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: dounar_zagor@ mail.ru

Кантакты: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (017) 284-14-09, факс (017) 284-18-70. Доўнар Аляксандр Барысавіч,

е-mail: dounar_zagor@ mail.ru.

Харчаванне аплачваецца арганізатарамі канферэнцыі, праезд за кошт камандзіруючага боку.

Инф. лист Ашмяны 2016